Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.2023Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным у дзіцячым садзе.
"Мова родная, мова прыгожая" - пад такой назвай прайшоў конкурс чытачоў, які спрыяў фарміраванню ў выхаванцаў устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да роднай мовы. Падчас конкурсу ў дзяцей фарміраваліся ўменні ўважліва слухаць і выразна расказваць вершаваныя мастацкія творы, выхоўваліся каштоўнасныя адносіны да багаццяў беларускай мовы.