Виртуальный музей

   «БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА»
  Задачы развіцця выхаванцаў — далучаць дзяцей дашкольнага ўзросту да багацця беларускай мовы, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе, паглыбляць уяўленні дзяцей пра мінулае нашага народа,  выхоўваць патрыятычныя пачуцці, пачуцці кахання да роднага краю і гонар за яго.

 

ЧАЦВЕР — БЕЛАРУСКАМОЎНЫ  ДЗЕНЬ

Праводзяцца заняткі «Развіцце маўлення і культуры маўленчых зносін»з дзецьмі сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзроста

ПЯТНІЦА працуе гурток «НАША СПАДЧЫНА»

Кіраўнік: выхавальнік дашкольнай адукацыі Цяслюк С.І.

ЗАПРАШАЕМ   Ў   НАШ   ЭТНАГРАФІЧНЫ   КУТОК!

      Гліняны і драўляны посуд, даўнія прадметы дамашняга побыту, вышываныя рушнікі, нацыянальная вопратка — чаго толькі няма ў «Беларускай хатцы!»

 

Як у кожнай вясковай хаце, у нашай хатцы ёсць печ.

Каля пячы стаяць сапраўдныя вілкі ды качарга, і чапяла таксама мясціцца ля прыпечку.

На паліцы — газоўка, сапраўдная, можна скарыстацца хоць сёння. Дзеці, гледзячы на цьмянае святло газоўкі, звычайна пытаюцца, ці дазвалялі ўвечары чытаць — бо нічога ж не бачна! А пры такім святле не толькі чыталі, але і пралі, ткалі, шылі адзенне. Дзецям заўседы цікава паспрабаваць пакруціць кола самапрадкі, патрымаць бёрда кроснаў.

 

Цікава ім і «прасаваць» бялізну качалкаю. Хіба без усяго гэтага можна было б знаёміць дзяцей з традыцыйным побытам продкаў?

У этнаграфічным куточку часта гучыць беларуская мова. Загадкі, казкі, песні — дзеці слухаюць іх, і выконваюць самі. Нават бацькі не лянуюцца зайсці ў нашу хатку. І амаль заўседы пасля бацькоўскай экскурсіі ў куточку з’яўляюцца новыя экспанаты. Разам з бацькамі мы рыхтуем і нацыянальныя святы — з традыцыйнымі беларускімі прысмакамі, з народнымі песнямі і гульнямі.

З багатым культурным набыткам беларускага народа дзеці знаёмяцца і на занятках — а потым расказваюць пра ўсе, што пачулі, бацькам. Мы упэўнены, што ў кожнай сям’і павінны гучаць беларускае слова, беларускія песні.

Маленькія беларусы хутка вырастуць. Няхай жа яны ўспомняць нашу «Беларускую хатку» — і прывядуць туды сваіх дзяцей.